Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пасылае ў Беларусь пскоўскіх дэсантнікаў. Абяцае пасьля вучэньняў вярнуць назад


Расейскія (пскоўскія) дэсантнікі ў Менску падчас параду на Дзень Рэспублікі. Менск, 3 ліпеня 2016 году
Расейскія (пскоўскія) дэсантнікі ў Менску падчас параду на Дзень Рэспублікі. Менск, 3 ліпеня 2016 году

Падразьдзяленьні Пскоўскай гвардзейскай дывізіі ВДВ возьмуць удзел у вучэньнях «Славянскае братэрства – 2020» на палігоне «Берасьцейскі» ў Беларусі, паведаміла «РИА Новости»са спасылкай на дэпартамэнт інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны Расеі.

З боку Расеі ў іх возьмуць удзел 300 вайскоўцаў і каля 70 адзінак тэхнікі.

Вучэньні адбываюцца ва ўмовах няспынных пратэстаў у Беларусі супраць сфальшаваных вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў. Пратэсты сталі таксама праверкай ляяльнасці сілаў бясьпекі дзейнаму кіраўніку дзяржавы.

Сумесныя вайсковыя вучэньні «Славянскае братэрства» павінны прайсьці з 14 па 25 верасьня, заявіла Міністэрства абароны, дадаўшы, што расейскія дэсантнікі вернуцца ў Расею пасьля іх завяршэньня.

Раней Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ў вайсковых вучэньяхі «Славянскае братэрства 2020» будуць удзельнічаюць узброеныя сілы Расеі, Беларусі і Сэрбіі. Аднак урад Рэспублікі Сэрбія прыняў рашэньне аб прыпыненьні ўсіх вайсковых вучэньняў з усімі партнэрамі ў бліжэйшае паўгодзьдзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG