Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму расейская інтэлігенцыя маўчыць пра падзеі ў Беларусі


Журналістка расейскай службы Радыё Свабода Алена Рыкоўцава спрабавала знайсьці адказ на пытаньне Сьвятланы Алексіевіч: Чаму расейская інтэлігенцыя маўчыць пра падзеі ў Беларусі?

На мінулым тыдні беларуская нобэлеўская ляўрэатка выступіла з заявай пра сытуацыю ў Беларусі, у якой былі такія словы:

«Яшчэ я хачу зьвярнуцца да рускай інтэлігенцыі, назавём гэта так па старой звычцы. Чаму вы маўчыце? Мы чуем толькі рэдкія галасы ў падтрымку. Чаму вы маўчыце, калі бачыце, як растоптваюць маленькі горды народ? Мы ўсё яшчэ вашы браты».

Пра «маўчаньне рускай інтэлігенцыі» Алена Рыкоўцава пагутарыла з акторкай Ліяй Ахеджакавай, журналістамі Кірылам Мартынавам і Дзьмітрыем Навошам.

Лія Ахеджакава: «Я такога пратэсту не магла сабе ўявіць, таму што супраць лому няма прыёму. Аказваецца, ёсьць прыём. Калі выходзяць разумныя, інтэлігентныя, адукаваныя жанчыны, якія выходзяць з кветкамі ў белых сукенках, яны стаяць супраць гэтых амбалаў у бронекамізэльках, паказваюць ім гэтае сэрцайка, любоў. Пры гэтым увесь сьвет ведае, што дзеецца там у турмах, як затрымліваюць людзей, як іх зьневажаюць, як іх зьбіваюць, якія фашысцкія мэтады ўжываюць. Адразу ўспамінаецца тое, што мы ведаем пра канцлягеры падчас Вялікай Айчыннай вайны, пра канцлягеры нашы сталінскія. Адкуль бярэцца такая страшная жорсткасьць? Адкуль садызм гэты бярэцца?».

Кірыл Мартынаў: «Мне здаецца, што асноўная прычына ў тым, што мы цяпер знаходзімся не ў становішчы нейкага „старэйшага брата“ — гэта жудасны тэрмін зь нейкага далёкага мінулага, а мы ў рэальнасьці цяпер вучымся ў беларусаў, маладыя расейцы вучацца ў беларусаў салідарнасьці, абароне сваіх інтарэсаў, абароне інтарэсаў свайго народу і сваёй краіны. (…) Мы адчуваем, што мы вучні, таму што наш народ, наша краіна, наша грамадзтва аказалася да такой грамадзянскай салідарнасьці няздольным».

Дзьмітрый Навоша: «Я абсалютна перакананы, ні на сэкунду не сумняваюся, што беларускі народ такой сваёй згуртаванасьцю, якую ён цяпер дэманструе, ён, вядома, здолее перамагчы гэты дыктатарскі рэжым. Маючы такую калясальную перавагу, якая ёсьць цяпер, і такую згуртаванасьць, якая настолькі мацнейшая за страх, я ўпэўнены, што гэта гарантуе перамены ў Беларусі. З гэтым беларусы справяцца самі. Можа быць, акрамя нейкіх добрых слоў спагады ад Расеі чакаць нічога ня варта. Навісла яшчэ адна пагроза з боку ўладаў Расеі, я б хацеў тут падзяляць улада і грамадзтва Расеі ў гэтым выпадку, гэтыя вэрбальныя інтэрвэнцыі Пуціна, пагрозы даслаць нейкую сілавую дапамогу Лукашэнку».

Цалкам гутарку глядзець на далучаным відэа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG