Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Шарытэ»: Навальны ўжо можа ўставаць з ложка


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Стан Аляксея Навальнага працягвае паляпшацца, ён быў адключаны ад апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і ўжо можа на кароткі час уставаць з ложка, сказана ў афіцыйным паведамленьні бэрлінскай клінікі «Шарытэ», у якой палітык лечыцца пасьля атручваньня.

У паведамленьні падкрэсьліваецца, што яно публікуецца з дазволу Навальнага і яго жонкі.

У нямецкай клініцы Навальны знаходзіцца ад 22 жніўня. Яму стала дрэнна за два дні да гэтага — 20 жніўня ў самалёце падчас палёту з Томску ў Маскву. Паводле паплечнікаў, Навальнага, хутчэй за ўсё, атруцілі таксінам, які маглі падмяшаць у гарбату.

У Расеі заявілі, што ніякіх ядаў у арганізьме апазыцыянэра не знайшлі.

2 верасьня афіцыйны прадстаўнік ураду ФРГ Штэфан Зайбэрт заявіў, што ў арганізьме Навальнага знайшлі сьляды хімічнага атрутнага рэчыва з групы «Навічок», а канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель запатрабавала ад Расеі тлумачэньняў. Расейскія ўлады катэгарычна адмаўляюць дачыненьне да атручваньня апазыцыйнага палітыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG