Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы расейскі прапагандыст пра супрацу з ФСБ: «Яны самі выбіралі тое, што лічылі цікавым»


Астанкінская тэлевежа ў Маскве
Астанкінская тэлевежа ў Маскве

Дзьмітрый Белавусаў, які цяпер жыве ў Нідэрляндах, шмат гадоў працаваў на расейскай дзяржаўнай тэлевізіі. Ён быў шэф-рэдактарам на канале НТВ, сцэнарыстам на канале РЕН і працаваў над прапагандысцкімі «фільмамі-выкрыцьцямі» аб расейскай апазыцыі — такімі, як «Анатомія пратэсту».

Белавусаў адказаў на пытаньні Алены Вяршынінай з расейскай службы Радыё Свабода.

— Дзьмітрый, нядаўна вы далі камэнтар для матэрыялу выданьня «Праект» пра сыстэму сачэньня, выстраеную вакол Аляксея Навальнага. Іншыя апазыцыянэры і актывісты таксама ў зоне такой увагі?

— Тое, што за Навальным сочаць і што ён сам выдатна пра гэта ведаў і адкрыта казаў у сваіх эфірах, наўрад ці для некага сакрэт. Пра гэта шмат было публікацыяў. Для мяне шокам і апошняй кропляй у гэтым праекце былі матэрыялы пра рыхтаваньне да муніцыпальных выбараў 2017 году. Тады «Адкрытая Расея» заявіла публічна, што бярэ «хлопцаў і дзяўчат практычна з вуліцы». І на іх тады нам пачалі прыносіць нейкі кампрамат, матэрыялы сачэньня, нейкія даведкі. Вось гэта была шокавая рэч. Што называецца, на ўсіх ёсьць асабістая справа ў ФСБ. І яны пачалі такога роду рэчы зьліваць фактычна на хлопчыкаў і дзяўчатак па ўсёй краіне.

— А ці вы разумееце, навошта гэта рабілася?

— Мэсыдж быў зразумелы: калі вы лезеце ў палітыку, то чакайце праблемаў — за вамі будуць сачыць, нешта на вас знойдуць і неяк вас дыскрэдытуюць. Вядома, усе гэтыя кампраматы (асабліва на малазначных пэрсанажаў) здымаюць не для таго, каб іх апублікаваць у «тэліку». Яны здымаюцца, каб людзей шантажаваць, прыбіраць да рук, нейкім чынам далучаць да працы, каб яны выконвалі заданьні ФСБ-шнікаў, іх слухаліся нейкім чынам...

— Дзьмітрый, а ці вы можаце расказаць, у якім выглядзе прыносілі матэрыялы для будучых фільмаў? Гэта былі гадзіны сачэньня і праслухоўваньня, зь якіх вы з калегамі выбіралі потым тое, што патэнцыйна можна выкарыстоўваць?

— Вядома ж, нам не прыносілі ўсё жыцьцё Аляксея Навальнага на відэа. Яны самі выбіралі тое, што лічылі цікавым. Мне прыносілі ўжо расшыфроўкі тэлефонных перамоваў, дапусьцім, або выбраныя кавалкі нейкіх сустрэчаў.

— Вынікае, што ў тых, хто арганізуе сачэньне і праслухоўваньне, ёсьць свой рэдактар, які адбірае найцікавейшыя фрагмэнты?

— Мяркуючы па маштабах матэрыялаў, гэтым займаецца, я думаю, не адзін чалавек, а шмат людзей, якія маюць за гэта заробак...
Калі за кадрам сказана, дапусьцім: «У нашае распараджэньне трапілі эксклюзіўныя кадры з кватэры [былога прэм’ер-міністра] Касьянава...», то падумайце: хіба самі журналісты могуць паставіць праслухоўваньне? Нас бы мусілі тады прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці за ўварваньне ў прыватнае жыцьцё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG