Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі актор Іван Ургант стварыў пародыю на Лукашэнку з аўтаматам. ВІДЭА


Іван Ургант
Іван Ургант

У першым выпуску новага сэзону перадачы «Вячэрні Ўргант» на першым расейскім фэдэральным тэлеканале яе вядоўца Іван Ургант выступіў з пародыяй на Аляксандра Лукашэнку.

Актор увайшоў у студыю, дзе здымаецца тэлеперадача, з цацачным аўтаматам, і паўтарыў некалькі фразаў, сказаных Аляксандрам Лукашэнкам 23 жніўня, калі ён дэманстратыўна хадзіў побач з сваёй рэзыдэнцыяй з аўтаматам.

Ургант і яго калега Дзьмітрый Хрусталёў былі ў бронекамізэльках і з цацачнымі аўтаматамі. Ургант сказаў некалькі фразаў Аляксандра Лукашэнкі з таго вечара: «Разьбегліся пацукі», «Вы ўсе прыгажуны» і «Мы з вамі да канца».

Вечарам 23 жніўня ў Беларусі, як і ў многія іншыя дні, ішлі пратэсты супраць фальшывых выбараў і гвалту міліцыі. Пратэстоўцы дайшлі да Палацу незалежнасьці і разьвярнуліся. Тэлеграм-канал «Пул Первого» апублікаваў тады некалькі відэа, на якіх Лукашэнка быў у бронекамізэльцы і з аўтаматам. Разам зь ім быў узброены непаўналетні сын Мікалай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG