Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія фэдэральныя каналы праігнаравалі ў сваіх эфірах аўдыёзапіс Ніка і Майка


Расейскія сацыяльныя сеткі сьмяюцца з гутаркі Ніка і Майка пра атручэньне Аляксея Навальнага. Гэтую гутарку нібыта перахапілі беларускія спэцслужбы. Фэдэральныя каналы ўвогуле не зьвярнулі на гэты запіс увагі ў сваіх эфірах. ​

«Першы канал» расейскага грамадзкага тэлебачаньня пра сэнсацыю «Пула Первого» ані ў эфіры, ані на сайце не паведаміў нічога.​ У сваіх інфармацыйных перадачах пра перахопленую гутарку не паведамілі таксама тэлеканалы «Россия-1» і НТВ.

Кароткія паведамленьні зьявіліся на сайтах «Россия-1» і НТВ.

Тэлеканал «Россия-1» на сваім сайце апублікаваў інфармацыйнае паведамленьне пра аўдыёзапіс і прывёў ацэнкі дэпутатаў Дзярждумы Леаніда Калашнікава, Дзьмітрыя Новікава і Андрэя Лугавога.

Калашнікаў і Лугавы палічылі запіс сапраўдным, Новікаў адзначыў, што на Захадзе яго, хутчэй за ўсё, палічаць несапраўдным. Варта прыгадаць, што Вялікая Брытанія лічыць Лугавога вінаватым у атручваньні палёніем палітуцекача Аляксандра Літвіненкі.

Разам з тым «Россия-1» таксама абнародаваў даволі зьедлівы камэнтар свайго вядучага аглядальніка Ўладзіміра Салаўёва наконт аўдыёзапісу: «Калі казаць вельмі ветліва, я зусім ня ўражаны».

Паведамленьне пра аўдыёзапіс ад «Пул Первого» апублікаваў на сваім сайце і тэлеканал НТВ. У ім цытуюцца словы кіраўніка Службы зьнешняй выведкі РФ Сяргея Нарышкіна, які «цалкам дапускае», што Лукашэнка меў рацыю ў тым, што атручваньне Навальнага — фальсыфікацыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG