Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі экспэрт даказаў штучнасьць «перахопленай размовы» Ніка і Майка пра Навальнага


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

У «перахопленай размове» пра Навальнага загадкавых Ніка і Майка выявілі наяўнасьць растыражаваных «шумоў». Аўдыёзапіс прааналізаваў Леў Крылянкоў, аналітык арганізацыі «Назіральнікі Пецярбургу».

Зыходныя файлы, зь якіх быў зьведзены запіс, паводле інфармацыі аналітыка, мелі звычайныя назвы. Некаторыя зь іх, паводле здагадкі Крылянкова, — гэта запісы з дыктафону дыктараў агучкі (магчыма, маркі TASCAM).

Паводле яго, найбольш цікавымі былі шумы аўдыёзапісу.

«Аказалася, што шумы ўяўляюць сабой растыражаваны шмат разоў адзін і той жа патэрн. Камусьці лянота было біцца над стварэньнем праўдападобных доўгіх перашкодаў, і ён спрасьціў задачу. Мяркую, з пункту гледжаньня генэратараў фальшыўкі, любы перахоп праводзіцца ў вельмі складаных мэтэаралягічных умовах і абавязкова павінен утрымліваць перашкоды», — піша Крылянкоў.

Ён прыводзіць малюнак, на якім можна параўнаць фрагмэнты шуму, адлеглыя адзін ад аднаго прыкладна на дзьве сэкунды.

«Вельмі падобна да стэрэазапісу, дзе два каналы супадаюць, але гэтыя гукі ідуць у розны час — проста я іх паставіў адзін над другім для нагляднасьці супастаўленьня. Гэты фрагмэнт сустракаецца ў запісе яшчэ шмат разоў», — піша ён.

Крылянкоў перакананы, што ў тых, хто рыхтаваў запіс да публікацыі, былі першапачатковыя запісы ўсіх галасоў (у тым ліку і «перахопленых») без усялякіх шумоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG