Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі назвала Захад і NATO датычнымі да вытворчасьці атруты «Навічок»


Паліцэйская ахова шпіталя Charite у Бэрліне, дзе праходзіць лячэньне Аляксея Навальнага
Паліцэйская ахова шпіталя Charite у Бэрліне, дзе праходзіць лячэньне Аляксея Навальнага

У камэнтары дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС РФ гаворыцца, што на працягу шэрагу гадоў над хімічнымі рэчывамі, якія ўваходзяць у гэтую шырокую групу, працавалі «спэцыялісты многіх заходніх краін і спэцыялізаваных структур NATO».

Пра гэты камэнтар паведамляе Інтэрфакс.

У расейскім зьнешнепалітычным ведамстве падкрэсьлілі, што ў ЗША вынаходнікі тэхналёгій баявога ўжываньня гэтых рэчываў афіцыйна атрымалі больш за паўтары сотні патэнтаў.

МЗС РФ расцаніла як варожыя ў адносінах да Расеі заявы пра стан здароўя апазыцыянэра Аляксея Навальнага, сярод якіх была і сумесная заява на гэты конт міністраў замежных спраў Нямеччыны Гайка Мааса і Францыі Жана-Іва Лё Дрыяна.

4 верасьня кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі заклікалі Расею як мага хутчэй растлумачыць дэталі таго, што адбылося з Навальным.

У іх сумеснай заяве гаварылася, што Масква павінна «выявіць адказных, якія стаяць за гэтым замахам з выкарыстаньнем баявога нэрвова-паралітычнага рэчыва, якое належыць да групы рэчываў, распрацаваных Расеяй».

Навальнаму стала кепска 20 жніўня ў палёце з Томску ў Маскву. Самалёт зрабіў экстраную пасадку ў аэрапорце Омску. Апазыцыянэра шпіталізавалі ў коме ў рэанімацыю омскага шпіталя. 22 жніўня яго перавезьлі на лячэньне ў Нямеччыну ў бэрлінскую клініку Charite.

2 верасьня ўлады Нямеччыны са спасылкай на лябараторыю бундэсвэру абвясьцілі, што ў арганізьме Навальнага выяўленыя сьляды яду з групы «Навічок», пра які ўпершыню стала шырока вядома пасьля атручваньня ў Вялікай Брытаніі экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў сакавіку 2018 году. Адказнасьць за замах на Скрыпалёў брытанскія ўлады ўсклалі на Расею. У Маскве адпрэчваюць гэтыя абвінавачаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG