Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс удары па Ірану


Тэгеран, 26 кастрычніка 2024
Тэгеран, 26 кастрычніка 2024

У Іране раніцай сёньня былі чутныя моцныя выбухі.

Пра гэта піша агенцтва Reuters.

Паводле яго, гэта магчымы пачатак чаканага адказу Ізраіля на абстрэл балістычнымі ракетамі, учынены Іранам 1 кастрычніка.

Дзяржаўнае тэлебачаньне Ірану паведаміла, што вакол Тэгерана было чуваць некалькі моцных выбухаў. Пра выбухі таксама паведамілі інфармацыйнае агенцтва Fars, якое зьвязанае з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, і CNN. Напаўафіцыйныя іранскія СМІ заявілі, што выбухі таксама былі чутныя ў суседнім горадзе Карадж.

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла, што яе вайскоўцы наносяць дакладныя ўдары.

«У адказ на некалькі месяцаў бесперапынных нападаў рэжыму ў Іране на дзяржаву Ізраіль Армія абароны Ізраіля наносіць дакладныя ўдары па ваенных аб’ектах у Іране», — заявіў прэсавы сакратар ЦАХАЛ у відэазаяве.

Прадстаўнік ЦАХАЛ дадаў, што, «як і кожная іншая суверэнная краіна ў свеце, дзяржава Ізраіль мае права і абавязак адказаць».

Блізкі Усход быў напружаны ў чаканьні адплаты за атаку Ірану, падчас якой па Ізраілю было выпушчана каля 200 балістычных ракетаў, што стала другой атакай Ірану на Ізраіль за апошнія шэсьць месяцаў.

За апошнія некалькі тыдняў Ізраіль узмацніў свой наступ супраць палестынскай групоўкі ХАМАС у Газе і групоўкі «Хэзбала», які падтрымліваецца Іранам, у Лібане. Вайна была распачатая 7 кастрычніка 2023 год таму нападам ХАМАС на поўдзень Ізраіля.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG