Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі тры тэлеканалы апублікавалі экзытполы. Яны розныя


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Пасьля закрыцьця выбарчых участкаў на парлямэнцкіх выбарах у Грузіі праўрадавая тэлекампанія «Імэдзі» і апазыцыйныя каналы «Формула» і «Мтавары» абвясьцілі вынікі экзытполаў.

Згодна з экзытполам праўрадавага канала «Імэдзі», большасьць месцаў у парляменце атрымлівае кіроўная партыя «Грузінская мара». За яе нібыта аддалі свае галасы 56,1% грузінаў. Гэта вынікі дасьледчай кампаніі Gorbi.

Згодна з экзытполам (Edison Research) апазыцыйнага канала «Формула», «Грузінская мара» прайграе выбары з вынікам 35%, а апазыцыйныя партыі атрымліваюць большасьць месцаў у парлямэнце.

«Грузінская мара» прайграе выбары і згодна з экзытполам апазыцыйнага канала «Мтавары» (Harrys X) — 35% , а апазыцыйныя партыі атрымліваюць большасць месцаў у парлямэнце.

Цэнтральная выбарчая камісія плянуе аб’явіць папярэднія вынікі галасаваньня да 22:00.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG