Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятыўную групу Лукашэнкі ўзначаліў былы старшыня мытні


Юрый Сянько
Юрый Сянько

Юрый Сянько ад красавіка зьяўляецца старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аднак шмат гадоў ён служыў у мытных органах. Пачынаў ад інспэктара мытні і дайшоў да старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Сяньку 57 год, ён нарадзіўся на Карэліччыне. Скончыў факультэт правазнаўства ў Горадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце ім. Я. Купалы, а ў 2006 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце. Спэцыяльнасьці па адукацыі: юрыст, спэцыяліст у галіне міжнародных адносін.

У яго біяграфіі на афіцыйных сайтах падкрэсьліваецца, што кар’еру ён пачынаў як памочнік камбайнёра.

З 2002 па 2011 гады ўзначальваў горадзенскую мытню. Пазьней тры гады кіраваў менскай мытняй, пакуль у 2014 годзе ня стаў кіраўніком Дзяржаўнага мытнага камітэту. На гэтай пасадзе ён працаваў да прызначэньня паслом у Кітай, у 2020 годзе. Але ў 2023 годзе ён вярнуўся ў Менск і стаў старшынём праўладных прафсаюзаў.

У 2020 годзе ініцыятыўную групу Лукашэнкі ўзначальваў тагачасны кіраўнік ФПБ Міхаіл Орда.

Выбары 2025 году ў Беларусі

  • Выбары прэзыдэнта Беларусі прызначылі на 26 студзеня 2025 году — нашмат раней, чым можна было чакаць. Такое рашэньне ўхвалілі на пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў 23 кастрычніка. Паводле заканадаўства, сёмыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазьней за 20 ліпеня 2025 году.
  • Аляксандар Лукашэнка ўжо заявіў пра намер працягнуць сваю ўладу над краінай яшчэ прынамсі на пяць год. Гэта будуць ужо сёмыя выбары для аўтарытарнага кіраўніка дзяржавы. Колькі часу Лукашэнка застаецца ва ўладзе: онлайн-лічыльнік.
  • Напярэдадні абвяшчэньня даты галасаваньня амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў сказаў, што расейскі бок дапаможа Менску ў выпадку «спробаў дэстабілізацыі» ў часе выбараў, калі Беларусь зьвернецца па такую дапамогу.
  • Офіс Сьвятланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінэт і Каардынацыйная рада выпусьцілі сумесную заяву, у якой падкрэсьлілі, што цяперашняя электаральная кампанія праводзіцца ў сытуацыі глыбокага палітычнага крызісу ў Беларусі, а Аляксандар Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу шляхам рэпрэсіяў супраць беларускага грамадзтва, і заклікалі беларусаў «выказаць свой пратэст шляхам галасаваньня супраць усіх, хто крадзе нашае права голасу».
  • Раней дэмакратычныя сілы Беларусі ўжо неаднаразова заяўлялі, што будуць дабівацца непрызнаньня гэтых выбараў міжнароднай супольнасьцю.
  • Папярэднія выбары 9 жніўня 2020 году прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў і адзначыліся самымі масавымі пратэстамі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Вынікі выбараў не былі прызнаныя міжнароднай супольнасьцю, краіны Захаду неаднойчы ўводзілі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, якога ня лічаць легітымным прэзыдэнтам Беларусі.
  • Палітычны крызіс, які ўзьнік пасьля выбараў 2024 году ў Беларусі, і шырокамаштабныя рэпрэсіі ў краіне працягваюцца да гэтага часу.
  • На 23 кастрычніка ў турмах Беларусі застаецца 1300 чалавек, якіх праваабаронцы прызналі палітвязьнямі (колькасьць асуджаных з палітычных матываў значна большая). З 2020 году праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомыя прозьвішчы сама меней 7400 фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі, заведзеных з палітычных матываў. Зь іх 6013 чалавек ужо асудзілі (як мінімум 2336 чалавек — на пазбаўленьне волі, 681 — на «хімію»). Больш за 50 тысяч чалавек затрымлівалі з палітычных матываў. Сотні тысяч чалавек зьехалі зь Беларусі ў іншыя краіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG