Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Палітычны сыгнал Крамлю». Прэм’ер-міністар Польшчы Маравецкі прыбыў зь візытам у Кіеў


Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі
Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі

Прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі 9 верасьня прыбыў у Кіеў, дзе раскажа аб геапалітычнай сытуацыі, энэргетычнай і ваеннай бясьпецы, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ураду Польшчы Пётар Мюлер.

«Сапраўды, прэмʼер-міністар Маравецкі адправіўся ў Кіеў. Будзе сэрыя зь некалькіх сустрэч. Важныя рэчы, якія мы абмяркуем у сувязі з геапалітычнай сытуацыяй, у тым ліку энэргетычным рынкам, энэргетычнай і ваеннай бясьпекай», — сказаў прадстаўнік польскага ўраду ў Polsat News.

Ён адзначыў, што, згодна з працэдурай бясьпекі, інфармацыя аб месцах наведваньня прэмʼера паведамляецца з пэўным спазьненьнем.

Мюлер таксама прызнаў, што «сёньня ня будзе ніякіх новых рэчаў, якія карэнным чынам зьменяць рэчаіснасьць, бо «сытуацыя на ўсходнім фронце па-ранейшаму няпростая».

«З другога боку, такія жэсты і прысутнасьць — гэта заўсёды палітычны сыгнал Крамлю, і гэты сыгнал будзе пададзены і сёньня. Мы падтрымаем Украіну ў гэтай вельмі складанай сытуацыі, бо лічым, што Расея парушае ўсе магчымыя міжнародныя стандарты. Акрамя таго, абарона Ўкраіны — гэта і абарона нашай бясьпекі», — сказаў Пётар Мюлер.

Паведамляецца, што ў Кіеў паехаў і былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG