Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка агучыў некалькі магчымасьцяў для беларускіх вайскоўцаў, калі іх адправяць на вайну


Павал Латушка
Павал Латушка

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту, лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка выступіў з адмысловым зваротам з нагоды разгортваньня сумеснай групоўкі ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі на тэрыторыі Беларусі.

Палітык заклікаў Захад вылучыць жорсткі ўльтыматум Лукашэнку аб усіх пэрсанальных і палітычных наступствах для яго ў выпадку працягу падтрымкі вайны Расеі супраць Украіны.

«Дыктатар павінен разумець, што яго чакае міжнародны крымінальны трыбунал за злачынствы супраць чалавечнасьці, за ваенныя злачынствы, якія ён учыняе сёньня», — перакананы Латушка.

«Што могуць зрабіць беларускія вайскоўцы? Гэта іх выбар, ёсьць некалькі варыянтаў: павярнуць зброю супраць войскаў акупантаў, якія будуць прыбываць у Беларусь, павярнуць зброю супраць дыктатара, уцякаць, загінуць або стаць калекамі — у выпадку, калі ім будзе аддадзены загад уступіць у вайну супраць Украіны», — сказаў у сваім звароце Павал Латушка.

Палітык папярэджвае, што прыбыцьцё ўзброеных сілаў РФ на тэрыторыю Беларусі будзе суправаджацца пʼянствам, гвалтам, злачынствамі, якія рэжым будзе хаваць.

Сёньня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прынятае рашэньне аб разгортваньні рэгіянальнай групоўкі ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі. Ён паведаміў, што некалькі тысячаў расейскіх вайскоўцаў прыбудуць у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG