Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская прапанавала Зяленскаму збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларусьсю


Сьвятлана Ціханоўская і Ўладзімір Зяленскі
Сьвятлана Ціханоўская і Ўладзімір Зяленскі

Дэмакратычная лідэрка запісвала відэазварот пасьля заявы Лукашэнкі аб разгортваньні ў Беларусі сумеснай расейска-беларускай групоўкі войскаў.

«Я веру, што Расея атрымае паразу, а Ўкраіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасьць і абароніць незалежнасьць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны», — сказала Ціханоўская.

Яна нагадала ўкраінцам, што «Беларусы — гэта не Лукашэнка».

«Лукашэнка — ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесьціць заўтра ці пасьлязаўтра — невядома, бо ён ужо не прымае рашэньні, за яго гэта робіць Крэмль. Таму Беларусь павінна выйсьці з ваенных, палітычных і эканамічных саюзаў з Расеяй, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы нашай краіны», — заявіла палітык.

Яна прыгадала словы прэзыдэнта Зяленскага, які ў адным са зваротаў сказаў, што ня просіць, каб сьвет змагаўся замест украінцаў, а просіць даць украінцам дапамогу.

«Беларусы таксама ня просяць змагацца замест нас. Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларусьсю. Аб'яднаны Пераходны Кабінэт гатовы да супрацы з Украінай і ўсталяваньня дыпляматычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.

Сёньня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прынятае рашэньне аб разгортваньні рэгіянальнай групоўкі ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі. Ён паведаміў, што некалькі тысячаў расейскіх вайскоўцаў прыбудуць у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG