Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ціханоўскай сустрэчы ў Брусэлі, у Лукашэнкі — у Таджыкістане


Ціханоўская і Лукашэнка віншуюць беларусаў з новым 2021 годам, архіўнае фота
Ціханоўская і Лукашэнка віншуюць беларусаў з новым 2021 годам, архіўнае фота

Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 11–14 кастрычніка наведвае Брусэль на запрашэньне Эўрапейскага парлямэнту, паведамляе ейная прэс-служба. Аляксандар Лукашэнка паляцеў у Таджыкістан.

Падчас візыту Сьвятлана Ціханоўская выступіць у Камітэце замежных справаў ЭЗ, дзе, сярод іншага, падыме тэмы разгортваньня расейска-беларускай рэгіянальнай групоўкі войскаў, пагрозы незалежнасьці Беларусі з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і рэпрэсій супраць беларусаў.

Ціханоўская таксама «прадставіць магчымыя выхады з палітычнага крызісу і вынікі працы беларускіх дэмакратычных сіл».

Паведамляецца, што ў пляне — яе сустрэчы з прэзыдэнтам і першым віцэ-прэзыдэнтам Эўрапейскага парлямэнту, кіраўніком Эўрапейскай народнай партыі, некаторымі эўрадэпутатамі, міністрам замежных спраў Бэльгіі, сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Кіпру.

Аляксандар Лукашэнка паляцеў у Таджыкістан. Ягоная прэс-служба паведаміла, што ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Эмамалі Рахмонам, зь якім яны абмяркуюць «пашырэньне супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сфэры, рэалізацыю наяўных і пэрспэктыўных праектаў».

У гэты час у Душанбэ пройдзе таджыцка-беларускі інвэстыцыйны форум, у рамках якога будзе працаваць выстава прадукцыі Made in Belarus.

З Таджыкістану Лукашэнка адправіцца ў Казахстан. У Астане 13–14 кастрычніка пройдзе саміт Нарады па ўзаемадзеяньні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) і пасяджэньне Савету кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG