Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі: «У Беларусі стаўленьне думаючых людзей да Расеі моцна зьмянілася»


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Расея застаецца ледзь не адзінай дзяржавай, якая падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ва ўмовах супрацьстаяньня грамадзтва і ўлады.

«Голас Амэрыкі» разьбіраўся, паводле якога сцэнару будуць разьвівацца падзеі ў Беларусі.

Ціск беларускіх уладаў на грамадзянскую супольнасьць працягваецца, крызіс нікуды ня зьнік, канстатуе кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. Разам з тым некаторыя людзі папросту «стаміліся».

«Уплескі грамадзянскай незадаволенасьці праяўляюцца паўсюдна, нядзельныя акцыі не спыніліся, — сказаў ён у інтэрвію „Голасу Амэрыкі“. — Іх масавасьць зьнізілася ад рэпрэсій: людзей б'юць, заражаюць ковідам у перапоўненых камэрах. Усё гэта, зразумела, адбіваецца на актыўнасьці. Пры гэтым улады да гэтага часу не завялі ніводнай крымінальнай справы ў сувязі злачынствамі сілавікоў, хоць ёсьць тысячы зафіксаваных фактаў. Таму сытуацыя застаецца напружанай».

Праваабаронца думае, што новы год будзе «вельмі гарачым». У дваровых, раённых чатах, якія сталі яшчэ аднай крыніцай інфармацыі, актыўна абмяркоўваюцца розныя варыянты разьвіцьця падзеяў.

«Насьцярожана ўспрымаюцца крокі Пуціна на падтрымку беларускага рэжыму, — падкрэсьліў ён. — Стаўленьне людзей, якія думаюць, да Расеі вельмі моцна зьмянілася. Маскву ўспрымаюць як палітычную сілу, якая падтрымлівае асабіста Лукашэнку. Ну а сябар майго ворага мне таксама вораг. Тым больш у кантэксьце інфармацыі аб Навальным. І гэта спрыяе разуменьню таго, што сёньня рэальна адбываецца ў Расеі. Ясна, што расейскія тэлеканалы па-ранейшаму працуюць як прапагандысцкая зброя. Але значная частка насельніцтва дэманструе цьвярозасьць думкі».

Тыя, хто раней мала пра што задумваўся, цяпер ставяцца да Расеі ўжо як да патэнцыйнай пагрозы, якая можа спыніць дэмакратычнае станаўленьне Беларусі, падсумаваў старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG