Большасьць дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў скарацілася. Пры гэтым, як адзначае «Голас Амэрыкі», рэспубліканцы маюць намер без прамаруджаньня выступіць супраць працэдуры сэртыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
Да правядзеньня другога туру выбараў у Джорджыі ў аўторак, Сэнат застаецца пад кантролем рэспубліканцаў.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі, зьвяртаючыся да сваіх аднапартыйцаў, падзякавала ім за новае вылучэньне на пасаду спікера палаты.
Больш роўны балянс сілаў у абедзьвюх палатах сёлета дае памяркоўным палітыкам з абедзьвюх партый магчымасьць паказаць свой палітычны ўплыў. Гэтая магчымасьць, як адзначаецца ў публікацыі «Голасу Амэрыкі», праявіцца ў поўнай меры пасьля 20 студзеня — дня, калі Дональд Трамп пакіне Белы дом. Яго месца зойме дэмакрат Джо Байдэн.