Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Top10VPN: адключэньне інтэрнэту каштавала Беларусі 336 мільёнаў даляраў


Згодна з новым дасьледаваньнем кампаніі Top10VPN, блякаваньне інтэрнэту ў 2020 годзе абышлося Беларусі ў 336,4 мільёна даляраў

Сярод астатніх краінаў сьвету даражэй заплаціла толькі Індыя — каля 2,78 мільярда даляраў.

Пра гэта паведамляе выданьне Dev.by.

Доступ у сеціва ў Беларусі ў 2020 годзе адсутнічаў 218 гадзін. Адключэньні закранулі 7,9 мільёна інтэрнэт-карыстальнікаў. Самыя працяглыя перабоі былі арганізаваныя таксама ў Індыі: тут улады цалкам блякавалі інтэрнэт на 1655 гадзін і запавольвалі хуткасьць злучэньня на працягу 7272 гадзін.

Як пішуць дасьледчыкі, у Беларусі адключэньні суправаджаліся парушэньнем правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы і свабоды друку, а таксама фальсыфікацыяй выбараў.

«Улады Беларусі абмяжоўвалі доступ у інтэрнэт у жніўні і верасьні, калі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка спрабаваў здушыць пратэсты, якія пачаліся пасьля сумнеўных прэзыдэнцкіх выбараў», — адзначылі ў Top10VPN.

На фоне жорсткасьці сілавікоў і нападаў на журналістаў пратэстоўцы выкарыстоўвалі для каардынацыі сваіх дзеяньняў прыкладаньні, якія забясьпечваюць канфідэнцыйнасьць, напрыклад, Telegram і VPN-сэрвісы, працягваюць аналітыкі. Па падліках Top10VPN, падчас абмежаваньняў папулярнасьць VPN-сэрвісаў у краіне вырасла на 650% у параўнаньні зь сярэднямесячным значэньнем.

Глябальная эканамічная страта ад блякаваньня інтэрнэту ў 2020 годзе ацэньваецца ў 4 мільярды даляраў, што ў два разы менш, чым годам раней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG