Краіна далучылася да Другога факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які прадугледжвае адмену гэтага віду пакараньня. У дакумэнце сказана, што ўдзельнікі пратаколу лічаць, што адмена спрыяе ўмацаваньню чалавечай годнасьці і прагрэсіўнаму разьвіцьцю правоў чалавека.
Цяпер згадкі гэтага віду пакараньня трэба прыбраць з 17 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У дзейным заканадаўстве Казахстану сьмяротнае пакараньне прадугледжана за тэрарызм і за асабліва цяжкія злачынствы, учыненыя ў ваенны час, а таксама за замах на жыцьцё прэзыдэнта краіны і на жыцьцё першага кіраўніка дзяржавы Нурсултана Назарбаева.
- На постсавецкай прасторы толькі ўлады Беларусі працягваюць ужываць сьмяротнае пакараньне. З 1990 году ў Менску было расстраляна больш за 400 асуджаных да найвышэйшай меры пакараньня.