Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васкрасенскі на Ўсебеларускім сходзе будзе заклікаць да палітычнай амністыі


Юры Васкрасенскі побач зь Аляксандрам Лукашэнкам падчас сустрэчы з палітвязьнямі ў СІЗА КДБ, 10 кастрычніка 2020
Юры Васкрасенскі побач зь Аляксандрам Лукашэнкам падчас сустрэчы з палітвязьнямі ў СІЗА КДБ, 10 кастрычніка 2020

Пра гэта палітык і грамадзкі дзеяч Юры Васкрасенскі заявіў у эфіры тэлеканалу СТВ. Словы Васкрасенскага прыводзіць партал TUT.BY:

— Што тычыцца таго мерапрыемства, якое пройдзе ў Мінску 11-12 лютага — Усебеларускага народнага сходу, то, вядома, калі атрымаецца ўзяць у ім удзел, і натуральна, калі атрымаецца там і выступіць, і папрацаваць у сэкцыях, мы будзем заклікаць вось да гэтага самага адзінства, год якога абвешчаны. І будзем прасіць дэлегатаў падтрымаць нашу ідэю аб палітычнай амністыі ў дачыненьні да нашых грамадзянаў, якія паддаліся эмоцыям, якія не рабілі ніякіх гвалтоўных дзеяньняў па выніку ўсіх гэтых масавых мерапрыемстваў.

На думку Васкрасенскага «гэтыя хлопцы, і грамадзтва, і прыхільнікі пераменаў, якія засталіся ў меншасьці, вельмі пазытыўна ацанілі б такі крок улады. І тут яшчэ можна дадаць: а хто не зразумее і хто не ацэніць такі крок і ня будзе займацца ў рамках Году народнага адзінства канструктывам, той паедзе назад».

Юрый Васкрасенскі быў чальцом перадвыбарчай каманды Віктара Бабарыкі, два месяцы Васкрасенскі правёў у ізалятары КДБ праз абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Ён выйшаў на волю 11 кастрычніка, на наступны дзень пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ.

Васкрасенскі зарэгістраваў новую грамадзкую ўстанову — «Круглы стол дэмакратычных сілаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG