Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі блогер Ільля Варламаў: «Героі 2020 году — беларусы, вупыр году — Лукашэнка»


Ільля Варламаў.
Ільля Варламаў.

«Наперадзе яшчэ доўгі шлях, і я жадаю вам прайсьці яго годна. Ня дайце сябе падмануць, нічога не забывайце і не даруйце», — зьвярнуўся да беларусаў Ільля Варламаў.

У сваёй перадачы, прысьвечанай вынікам мінулага году, вядомы расейскі блогер і журналіст Ільля Варламаў назваў беларусаў галоўнымі героямі 2020 году, а Лукашэнку — галоўным вупыром году.

«Галоўны герой году — вядома ж, беларусы. Не зьмірыўшыся са скрадзенымі выбарамі, яны выйшлі на вуліцы і ўжо болей за 4 месяцы б’юцца за сваю будучыню. Беларусаў расстрэльвалі, саджалі ў клеткі і катавалі. Але яны працягвалі выходзіць. Беларусы летась сталі прыкладам сапраўднай мужнасьці, самаадданасьці і ўзаемавыручкі. Яны паказалі, што значыць па-сапраўднаму любіць сваю краіну.

Урывак з перадачы пра Беларусь тут:

«Я ведаю, у мяне шмат гледачоў і чытачоў зь Беларусі. Хачу зьвярнуцца да іх. Сябры, вы ўжо перамаглі. Вы перамаглі свой страх, няўпэўненасьць, пачуцьцё, што нічога нельга памяняць, тое, што звычайна скоўвае людзей і дазваляе розным вупырам тварыць бязьмежжа. Вы ўбачылі, што вас — неабыякавых — вельмі шмат. Наперадзе яшчэ доўгі шлях, і я жадаю вам прайсьці яго годна. Ня дайце сябе падмануць, нічога не забывайце і не даруйце», — заявіў Ільля Варламаў.

У яшчэ адным, апублікаваным ТГ-каналам «Кулуары KYKY», фрагмэнце перадачы, зьвяртаючыся да беларусаў, блогер заявіў: «Вы ўжо перамаглі, таму ня бойцеся».

Поўны запіс перадачы Варламава тут:

Цягам 2020 году блогер Варламаў шмат увагі надаваў пратэстам у Беларусі, рэзка крытыкаваў Аляксандра Лукашэнку і ягоных сілавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG