Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пропускі ў памежныя паласу і зону сталі бясплатнымі для грамадзян Беларусі


Слуп на мяжы Беларусі зь Літвой
Слуп на мяжы Беларусі зь Літвой

З 1 студзеня 2021 выдача пропускаў у памежную зону, а таксама паласу стала бясплатнай для ўсіх. Замежным грамадзянам дазволілі гэта яшчэ ў 2019-м.

У адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 сьнежня 2020 г. № 72-З «Аб зьмяненьні Падатковага кодэксу» дзяржава адмяніла мыта для наведнікаў памежнай зоны і паласы.

З 1 студзеня 2021 выдача пропускаў у памежную паласу стала бясплатнай для ўсіх. Раней бясплатнымі былі пропускі толькі ў памежную зону.

Дзяржаўны памежны камітэт піша, што ён прапаноўвае далейшае спрашчэньне ўмоваў знаходжаньня ў памежжы. У 2017 годзе адмянілі дзяржаўны збор за знаходжаньне ў памежнай зоне для грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. А ў 2019 годзе — дзяржаўны збор за выдачу пропускаў у памежную зону для іншаземцаў.

У Дзяржпагранкамітэце лічаць, што гэтыя захады дапамогуць спрасьціць парадак знаходжаньня грамадзян у памежнай зоне і памежнай паласе, а таксама павысіць турыстычную прывабнасьць аб’ектаў, якія знаходзяцца ў рэгіёнах побач зь дзяржаўнай мяжой.

У чым розьніца паміж памежнай зонай і памежнай паласой

Памежная зона — участак, які прылягае да памежнай паласы ў сярэднім на глыбіню да 30 км у межах часткі тэрыторыі адміністрацыйнай адзінкі. Прызначаная для аховы дзяржаўнай мяжы.

Памежная паласа — участак, які прылягае да дзяржаўнай мяжы ў сярэднім на глыбіню да 10 км. Яна прызначана для будаўніцтва аб’ектаў, неабходных для аховы дзяржаўнай мяжы.

Такія нарматывы засталіся ў Беларусі яшчэ з часоў СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG