Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скандал з закупліваньнем масак і апаратаў ШВЛ выклікаў урадавы крызіс у Славеніі


Антыўрадавы пратэст у Любляне, травень 2020
Антыўрадавы пратэст у Любляне, травень 2020

Урад Славеніі апынуўся ў палітычным крызісе праз расьсьледаваньне закупак ахоўных сродкаў падчас каранавіруснай пандэміі. Міністар унутраных спраў Алеш Хойс 30 чэрвеня пайшоў у адстаўку.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Міністар эканамічнага разьвіцьця і тэхналёгій Здраўка Пачывалшэк быў у той жа дзень затрыманы на некаторы час праз падазрэньне, што ён рабіў пратэкцыю шэрагу фірмаў, якія выраблялі засьцерагальныя сродкі і апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх (ШВЛ), хоць гэтыя фірмы пастаўлялі прадукцыю дрэннай якасьці.

Расьсьледаваньнем закупак займаецца асобны аддзел паліцыі. Алеш Гойс назваў сьледзтва «палітычна матываванымі» і заявіў, што сам даведаўся пра яго толькі 30 чэрвеня.

У траўні і чэрвені ў Любляне неаднаразова праходзілі пратэставыя акцыі з патрабаваньнем адстаўкі ўраду, якія зьбіралі тысячы ўдзельнікаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG