Кіраўнік Нацыянальнага банку Ўкраіны Якаў Смалій напісаў заяву аб звальненьні. Як паведамляе прэс-служба банку, прычына такога рашэньня — «сыстэматычны палітычны ціск».
«Доўгі час на Нацыянальны банк Украіны чыніцца сыстэматычны палітычны ціск. Гэта не дазваляе мне як старшыні эфэктыўна кіраваць Нацбанкам і ўзаемадзейнічаць зь іншымі дзяржаўнымі органамі. Сваёй адстаўкай я імкнуся засьцерагчы ад далейшых спроб падарваць інстытуцыйныя асновы цэнтральнага банку ва Ўкраіне», — сказаў Якаў Смалій.