Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве праходзіць акцыя «Не — вечнаму Пуціну». ВІДЭА


На Пушкінскай плошчы ў цэнтры Масквы працуюць карэспандэнты расейскай службы Радыё Свабода. Яны вядуць трансьляцыю зь месца падзей.

Галасаваньне за папраўкі ў Канстытуцыю пачалося ў Расеі 25 чэрвеня. Там адкрылі 96 з паловай тысяч выбарчых участкаў, а таксама 254 участкі ў 144 краінах сьвету.​ Падлічваць вынікі галасаваньня аб папраўках пачнуць пасьля закрыцьця выбарчых участкаў сёньня, 1 ліпеня.

Спачатку галасаваньне плянавалі на 22 красавіка, аднак з прычыны пандэміі каранавірусу перанесьлі.

Назіральнікі і незалежныя экспэрты кажуць, што расейскія ўлады імкнуліся падвысіць яўку, у прыватнасьці, прымушалі галасаваць датэрмінова бюджэтнікаў. У Беларусі датэрміновае галасаваньне ёсьць нормай падчас усіх выбарчых кампаніяў. Экспэрты зьвяртаюць увагу, што асноўныя фальсыфікацыі выбараў у Беларусі адбываюцца акурат падчас датэрміновага галасаваньня.

Галасаваць за папраўкі можна толькі пакетам: за або супраць усіх. Акрамя абнуленьня тэрмінаў Уладзіміра Пуціна, расейцам прапануюць ухваліць замацаваньне статусу расейскай мовы як «мовы дзяржаваўтваральнага народу», дадаць згадку пра бога і магчымасьць стварэньня фэдэральных тэрыторыяў, забараніць «прыніжаць подзьвіг абаронцаў Айчыны» — усяго 206 паправак і ўдакладненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG