Прэсавая сакратарка прэзыдэнта Саакашвілі Нато Партсхаладзэ сказала агенцтву АФП, што стралялі з паўднёваасэтынскага боку каля блёк-паста Ахалгоры недалёка ад мяжы з Паўднёвай Асэтыяй. У інцыдэнце ніхто не пацярпеў. Грузінскі бок паведамляе, што невядома, ці стралялі па калёне або ў іншым кірунку.
Пра абстрэл калёны прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага паведаміла польскае агенцтва ПАП.
Аднак агенцтва Ройтэрз цытуе сьведку, які сказаў, што службы бясьпекі Паўдзённай Асэтыі зрабілі папераджальныя стрэлы, бо калёна наблізілася да фактычнай мяжы.
Качыньскі, які прыляцеў у Грузію для ўдзелу ва ўрачыстасьцях, прысьвечаных пятай гадавіне Рэвалюцыі Ружаў, зь лётнішча кіраваўся ў лягер уцекачоў, пацярпелых падчас жнівеньскага канфлікту на Каўказе.