Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У падрыхтоўцы да выбараў ня будзе перапынку


Сёньня ў Вільні скончылася двухдзённая канфэрэнцыя беларускай дэмакратычнай апазыцыі і экспэртаў.


Упершыню пасьля выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў апазыцыя сабралася ў такім шырокім складзе. Адрозна ад учорашняга дня сёньня ўдзельнікі канфэрэнцыі прапанавалі некаторыя новыя ідэі.

Сустаршыня Палітрады Аб'яднаных дэмсілаў Анатоль Лябедзька асабліва вылучае дзьве прапановы:

Анатоль Лябедзька
“Патрэбна падтрымаць тых ужо былых кандыдатаў у дэпутаты, якія пасьпяхова правялі сваю выбарчую кампанію. Каб яны ўжо сёньня выкарыстоўвалі свой патэнцыял да новых парлямэнцкіх выбараў. Такога раней ніколі не рабілася. Звычайна заканчвалася кампанія, а потым усё пачыналася зноў з нулявой адзнакі. І ў лепшым выпадку дзесьці за адзін год да пачатку выбарчай кампаніі”.

Другая ідэя скіраваная на прафэсійную дзейнасьць на міжнароднай арэне, працягвае Анатоль Лябедзька:

“Мы выйшлі на тое, што патрэбна структура, якая б займалася падрыхтоўкай прапаноў для АДС, якія датычацца міжнароднай дзейнасьці. Без такой структуры ўсё адбываецца хаатычна і немэтанакіравана”.

Вольга Карач
Удзельніца канфэрэнцыі Вольга Карач зь Віцебску сказала “Свабодзе”, што дыскутавалі ня толькі палітыкі з АДС, але і прадстаўнікі экспэртнай супольнасьці і апазыцыянэры, якія не належаць да аб’яднаных дэмсілаў. І вось такое шырокае прадстаўніцтва зрабіла канфэрэнцыю цікавай і карыснай.

Спадарыня Карач таксама адзначыла: выразна праявіліся дзьве стратэгіі ў падрыхтоўцы да прэзыдэнцкіх выбараў. Першая – адзіны кандыдат, адзіная каманда, адзінае пасланьне да выбарнікаў. Альтэрнатыўны варыянт – кожная структура вылучае свайго прэтэндэнта. Пакуль рашэньне не прынятае, але бачна, што бальшыня ўсё ж схіляецца да адзінага кандыдата.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG