Расея выдзяляе Беларусі крэдыт на 2 мільярды даляраў. Але пры гэтым абедзьве краіны маюць намер распрацаваць плян супольных дзеяньняў, які тычыцца сярод іншага і стварэньня адзінай валюты. Адначасова Расея і Беларусь дамовіліся аб пераходзе на расейскі рубель пры гандлі нафтай і газам.
Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч лічыць: пераход у разьліках з адной моцнай валюты на другую сам па сабе ня страшны. Уся загваздка ў тым, ці будзе расейскі рубель моцным і стабільным, разважае прафэсар:
“Нядрэнна разьлічвацца і ў расейскіх рублях. Тым больш што мы шмат тавараў, найперш перапрацоўчай прамысловасьці, прадаём у Расею. Ну, навошта нам грошы канвэртаваць? Выручым расейскія рублі і імі заплацім за газ, чым дрэнна?
Іншая справа з агромністым дэфіцытам гандлёвага балянсу. Сёлета мы ўжо закупілі ў Расеі на 9 мільярдаў даляраў больш тавараў, чым прадалі ёй. Вось як тут быць? Калі мы будзем пагашаць розьніцу ў рэзэрвовай валюце — далярах і эўра, якія ў нас ёсьць, гэта нармальная практыка. Калі ж Расея будзе прымушаць купляць на біржы за гэтыя грошы расейскія рублі і 100% плаціць імі, дык гэта дрэнна”.
“Для таго, каб дэфіцыт нашага плацежнага балянсу выправіць і каб мець пэўныя гарантыі ў варунках усясьветнага фінансава-эканамічнага крызісу, гэта ёсьць нармальная форма нашага супрацоўніцтва”.
Цікаўлюся ў намесьніка міністра, ці не патрапім мы пасьля гэтага ў яшчэ большую залежнасьць ад Расеі? У адказ чую:
“А калі б нам даў МВФ два мільярды, дык, што мы б казалі, што гэта залежнасьць ад Міжнароднага валютнага фонду?”
Алег Ігнаценка кіраваў аналітычным цэнтрам Менскага заводу колавых цягачоў. Ён лічыць, што апошнія расейскія захады — праява жорсткага прагматычнага падыходу да краінаў СНД. І для Беларусі больш выключэньняў ня будзе:
“Пераход на расейскі рубель ставіць нас у поўную залежнасьць ад расейскага рубля, расейскай эканомікі. Без асаблівых палітычных намаганьняў Расея, як мне падаецца, за 2-3 гады зможа зрабіць свой рубель асноўным плацежным сродкам для краінаў, якія ад яе энэргетычна залежаць. А Беларусь тут, так бы мовіць, найбольш залежная. І ўрэшце гэта адаб’ецца на нашым сувэрэнітэце. Калі пра гэта яшчэ можна будзе весьці гаворку”.

Намесьнік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур у размове са ”Свабодай” ацаніў выдзяленьне расейскага крэдыту як ”добрую прыкмету”: