Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура папярэдзіла Гарбачова за заклікі да акцыі


Віктар Гарбачоў
Віктар Гарбачоў

Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва (зарэгістравана ва Ўкраіне) Віктар Гарбачоў зноў быў выкліканы па месцы жыхарства ў пракуратуру Барысаўскага раёну.


Тут яму пад росьпіс уручылі афіцыйнае папярэджаньне за заклікі да акцыяў (арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэксу) і за дзеяньні ад імені арганізацыі, не зарэгістраванай у Беларусі (арт.193. ч.1 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Падпісаў папярэджаньне пракурор Барысаўскага раёну Ўладзімер Шпакоўскі.

“Мне паведамілі, што супрацоўнікі пракуратуры выявілі ў сетцы Інтэрнэт шматлікія інтэрвію і публікацыі, у якіх я нібыта заклікаю прадпрымальнікаў да акцыяў пратэсту. Мае тлумачэньні, што я выказваю ўсяго толькі асабістыя меркаваньні, не былі прынятыя. Мне нават прыгразілі крымінальнай адказнасьцю”, — паведаміў Віктар Гарбачоў.

Ён таксама кажа, што папярэджаньне пракуратуры змушае быць больш асьцярожным і дакладным.

“Але ГА “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” мае права дасьледаваць эканамічную сытуацыю на рынках у Беларусі і тлумачыць яе людзям. Акрамя таго, мы дзейнічаем у межах статуту нашай арганізацыі. І будзем працягваць гэта рабіць”, — заяўляе Віктар Гарбачоў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG