На мінулым тыдні ў часе выступу з сваім першым пасланьнем да Фэдэральнага сходу прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў павялічыць тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы да 6 гадоў, а Дзярждумы — да 5 гадоў. Сёньня гэтыя тэрміны роўныя 4 гадам.
Лідэры расейскай апазыцыі й праваабаронцы крытыкуюць рашэньне дэпутатаў Дзярждумы. Павелічэньне тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў немэтазгоднае, лічыць лідэр СПС Леанід Гозман. На думку кіраўніцы Маскоўскай Хэльсынскай групы Людмілы Аляксеевай, Канстытуцыю чапаць ня сьлед. Калі пачаць уносіць у яе папраўкі, то можна не спыніцца, сказала Аляксеева ў інтэрвію “Інтэрфаксу”.