Галоўная тэма сёньняшняга дня інфармаваньня насельніцтва – становішча ў сельскай гаспадарцы. Праўда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян адзіны дзень інфармаваньня, мабыць, па старой партыйнай звычцы савецкіх часоў назваў “адзіным палітднём”. Спадар Касьцян з панядзелка знаходзіцца ў сваёй выбарчай акрузе – у Мазыры, і сёньня ў яго заплянаваныя ажно тры сустрэчы: з дэпутатамі мясцовых саветаў, з калектывам дрэваапрацоўчага прадпрыемства і працаўнікамі сяла. Распавядае Сяргей Касьцян.
(Касьцян: ) “Гэта супала з інфармацыйным агульнарэспубліканскім днём, калі дэпутаты, як і міністры, супрацоўнікі аблвыканкамаў сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, інфармуюць іх аб тым, што зроблена. Галоўным пытаньнем гэтага адзінага палітдня – праблемы і дасягненьні, якія існуюць у сельскай гаспадарцы Беларусі”.
(Карэспандэнтка: ) “А вы самі рыхтуецеся, інфармацыю, зьвесткі, матэрыялы зьбіраеце?”
(Касьцян: ) “Не, матэрыялы, як правіла, нам рыхтуе ідэалягічны аддзел адміністрацыі прэзыдэнта”.
Такім чынам, прэзыдэнцкія ідэолягі распрацоўваюць адзіныя праграмы выступу чыноўнікаў, якія тыя павінны агучыць. Дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьняў Анатоль Лябедзька наконт адзінага дня інфармаваньня насельніцтва выказаў такое меркаваньне.
(Лябедзька: ) “Са 110 дэпутатаў, якіх абіралі людзі, ёсьць 110 прызначаных камісараў. Канечне, гэта поўная дыскрэдытацыя статусу дэпутату. Гэта яшчэ раз сьведчыць, што ў нас ёсьць толькі руіны парлямэнтарызму, а няма парлямэнту”.
(Карэспандэнтка: ) “Няўжо усе 110 дэпутатаў – адмыслоўцы ў сельскай гаспадарцы?”
(Лябедзька: ) “Улічваючы, што ўсе яны прызначаныя Аляксандрам Рыгоравічам, то яны ў нечым павінны быць падобныя да яго. А ён адначасова вялікі спэцыяліст у сельскай гаспадарцы, у адукацыі, ён можа даваць парады нават цяжарным жанчынам… Я думаю, што такія ж дасьведчаныя і сёньняшнія дэпутаты. Яны падобныя да таго, хто іх прызначыў. Яны могуць усё, яны прафэсіяналы ў кожнай галіне”.