(Кудрыцка: ) “Візавыя абмежаваньні Эўразьвяз хоча пашырыць на 4 асобы. Хаця дакладныя прозьвішчы пакуль невядомыя, гэта напэўна будуць людзі, зьвязаныя з выракам у справе Аляксандра Казуліна – яго пасадзілі толькі за тое, што ён знаходзіцца ў апазыцыі да цяперашняга беларускага прэзыдэнта. Цяпер гэтае пытаньне ўзгадняецца з усімі краінамі Эўрапейскага зьвязу. Рашэньне павінна быць прынятае хутка – ня думаю, што пазьней чым праз два – тры тыдні”.
Радыё Свабода Дэпутат Эўрапарлямэнту, сябра Дэлегацыі парлямэнту ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю, прафэсар Барбара Кудрыцка пацьвердзіла для нашага радыё інфармацыю аб тым, што сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу, будзе ў бліжэйшым часе пашыраны.
Самае папулярнае
1