Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Шушкевіч: Цемрашальства беларускай улады перамелецца


Радыё Свабода У сёньняшнім інтэрвію кіеўскай газэце “Дэнь” беларускі палітык Станіслаў Шушкевіч разважае пра будучыню Беларусі.

“Перамелецца пазэрства й цемрашальства ўлады, перамогуць правілы, якія дазваляюць людзям эфэктыўна працаваць на свой дабрабыт і на дабро дзяржавы. Бо нават у сёньняшніх умовах беларусы даюць рады сточваць канцы з канцамі. Моладзь хоча большага, і сёньня немагчыма яе ізаляваць ад інфармацыі”, — заявіў палітык.

Станіслаў Шушкевіч мяркуе, што Беларусь мае адпавядаць стандартам Эўразьвязу і НАТО, але варта імкнуцца да нэўтралітэту, які б прызнавалі Расея й Эўразьвяз.

Спадар Шушкевіч зазначыў што Расея дасюль вельмі хоча зрабіць Беларусь сваёй губэрняй; ён пагадзіўся, што Беларусь стала палігонам для рэаніматараў СССР, але перакананы, што тыя дасягнуць таго ж выніку, што й рэаніматары Рымскай ці Атаманскай імпэрыяў.

Паводле спадара Шушкевіча, цяперашняе беларускае кіраўніцтва падазраецца ў злачынствах — яно забараніла праводзіць незалежнае дасьледаваньне зьнікненьняў і загадкавых сьмерцяў вядомых палітыкаў і сёньня робіць усё, каб застацца пры ўладзе, імкнецца прадухіліць каляровыя рэвалюцыі. Апошнім прыкладам такіх дзеяньняў спадар Шушкевіч назваў закрыты працэс над актывістамі “Партнэрства”.

Апрача іншага, спадар Шушкевіч абвінаваціў кіраўніцтва Беларусі ва ўціску нацыянальнай эліты й русыфікацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG