Спадарыня Сьвяцкая заявіла, што артыкул Юр’я Сівакова “Пра гонар”, апублікаваны ў чацьвёртым нумары часопісу “Спэцназ”, абражае яе гонар і годнасьць. Спадарыня Сьвяцкая патрабуе 60 мільёнаў рублёў — як кампэнсацыю маральных стратаў.
У згаданым артыкуле генэрал Сівакоў амаль на старонку друкуе вытрымкі з кодэксу нямецкага афіцэра, напісанага Адольфам Гітлерам. Генэрал Сівакоў лічыць гэты матэрыял цікавым для многіх. Маўляў, “пры ўсёй адыёзнасьці гэтай асобы, над многімі пастулятамі, якія ён дэкляруе, ёсьць сэнс задумацца”.
Падчас прэс-канфэрэнцыі, наладжанай сёньня ў сядзібе Партыі БНФ, Валянціна Сьвяцкая цьвердзіць, што гэты артыкул надрукаваны як рэдактарскі.
(Сьвяцкая: ) “Мяне вельмі ўсхвалявала тое, што ўлады на гэты артыкул ніяк не адрэагавалі. Рэч у тым, што тое, што бярэцца ў якасьці ўзору, як, напрыклад, нейкая фашыстоўская плятформа, гэта ёсьць ня што іншае, як зьнявага ня толькі мяне асабіста, гэта абраза для ўсяго беларускага народу. Гэта ня толькі плявок у твар беларускага народу, гэта значна болей. Гэта значыць — растаптаць тое, што перажыла Беларусь”.
Генэрал Сівакоў настойвае, што над некаторымі пастулятамі Гітлера трэба задумацца. Ён гэтак камэнтуе свой артыкул:
(Сівакоў: ) “А што там напісана таго, што супярэчыць элемэнтарнай лёгіцы? Гісторыя ёсьць гісторыя. І Напалеон, і Гітлер, і Сталін, і ўсе іншыя, пачынаючы яшчэ са старажытных кітайскіх філёзафаў, маюць права на аналіз і на права кожнага атрымаць свой эмпірычны досьвед. Так ці не? Я што там — пішу, што трэба кіравацца кодэксам Гітлера ці што? Я там прыводжу і Суворава, і Пятра І, і Гітлера, а потым фармулюю з усяго з гэтага тое, што лічу актуальным для вайскоўца сёньняшняга часу. Разумееце, кожны бачыць тое, што хоча бачыць. І кожны чуе тое, што хоча чуць”.
Паводле Валянціны Сьвяцкай, калі афіцыйныя інстытуты ўлады замоўчваюць факт такой публікацыі, то тады існуе небясьпека аднаўленьня фашызму ў Беларусі — і трэба як мага хутчэй ствараць антыфашыстоўскі камітэт.
(Сьвяцкая: ) “Найперш я разьлічваю на партыі, якія ўваходзяць у аб''яднаную дэмакратычную кааліцыю, на няўрадавыя арганізацыі, якія таксама прытрымліваюцца дэмакратычных поглядаў. Я разьлічваю на вэтэранскія арганізацыі, якія сёньня існуюць у Беларусі. Таму што спадар Сівакоў — гэта асоба, якая займала вельмі высокія пасады ў дзяржаве”.
Спадарыня Сьвяцкая вымушана была накіраваць свае заявы поштай, таму што ў пракуратуры Беларусі дакумэнту не прынялі й параілі зьвяртацца ў пракуратуру Фрунзенскага раёну. У Фрунзенскім судзе сказалі, што там існуе чарга і трапіць туды можна толькі 22 верасьня.
Генэрал Сівакоў быў міністрам унутраных справаў, намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, міністрам спорту і турызму. У адмысловым дакладзе Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы яго імя — сярод іншых афіцыйных асобаў, падазраваных у зьнікненьні Віктара Ганчара, Юр’я Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага. З гэтай прычыны ён уключаны ў сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу і ЗША.
На здымку: генэрал Ю.Сівакоў.