Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч будзе працаваць на племянным заводзе


Любоў Лунёва, Блонь Ад сёньняшняга дня адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху Мікола Статкевіч будзе працаваць на племянным заводзе ў вёсцы Блонь.У гэтую вёску палітыка перавялі адбываць пакараньне спачатку з Баранавічаў, а потым зь вёскі Сітнікі Пухавіцкага раёну.

Кіраўнік спэцкамэндатуры патлумачыў, што праца будзе зьвязаная з тэхнікай. Мікола Статкевіч будзе жыць у інтэрнаце спэцкамэндатуры, на якім яшчэ захавалася шыльда “Аздараўленчы лягер “Надзея”.

Інтэрвію зь Міколам Статкевічам – пазьней на сайце Свабоды і ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG