Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: пададзена заяўка на пікет


Радыё Свабода, Бабруйск 23 верасьня ў часе рэспубліканскага сьвята Дажынкі, якое будзе праходзіць у Бабруйску, актывісты Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зьбіраюцца правесьці пікет у абарону экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Падчас акцыі плянуецца зьбіраць подпісы за вызваленьне Аляксандра Казуліна.

Бабруйскія сацыял-дэмакраты ў трэці раз спрабуюць дамагчыся ад уладаў дазволу на правядзеньне пікету. Дзьве папярэднія спробы былі няўдалымі.

Яшчэ да суду над Аляксандрам Казуліным пад патрабаваньнем вызваліць яго было сабрана больш за 500 подпісаў жыхароў Бабруйску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG