Дзьмітрый Булахаў пакінуў жонку Натальлю і дзьвюх дачок — Анастасію і Аляксандру. Гаворыць малодшая Анастасія:
(Булахава: ) “Заўтра пахаваньне. У які час, мы яшчэ ня ведаем”.
(Карэспандэнтка: ) “Распавядзіце, калі ласка, пра абставіны сьмерці”.
(Булахава: ) “Сардэчны прыступ”.
Заслужаны юрыст Беларусі Дзьмітры Булахаў пачаў кар’еру сьледчым у Магілёўскім абласным упраўленьні ўнутраных справаў, пазьней скончыў Вышэйшую школу міліцыі. У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, дзе ўзначаліў камісію ў справе заканадаўства.
Булахаў быў наймаладзейшым членам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Менавіта пад ягоным уплывам Вярхоўны Савет у 1992 годзе адхіліў прапанову БНФ аб рэфэрэндуме наконт роспуску парлямэнту і правядзеньні датэрміновых выбараў. Істотная ягоная роля і ў пазьнейшым адхіленьні ад пасады Станіслава Шушкевіча. Дзьмітры Булахаў кіраваў ініцыятыўнай групай у вылучэньні Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта, аднак пасьля абраньня апошняга пакінуў прэзыдэнцкую каманду, не атрымаўшы ніякага прызначэньня. Вылучаўся на пасаду Старшыні Канстытуцыйнага Суду, але не быў падтрыманы дэпутатамі Вярхоўнага Савету. Падчас процістаяньня Вярхоўнага Савету з прэзыдэнтам у 1996 годзе быў на баку парлямэнту, аднак пасьля перамогі Лукашэнкі перайшоў у выканаўчыя структуры.
Апошнія гады Булахаў працаваў першым намесьнікам старшыні выканкаму СНД, а з красавіка гэтага году — прадстаўніком прэзыдэнта ў Нацыянальным сходзе.
Вельмі супярэчлівай постацьцю ў беларускай палітычнай гісторыі назваў Дзьмітрыя Булахава палітоляг і былы паплечнік у прэзыдэнцкай камандзе Аляксандар Фядута:
(Фядута: ) “Чалавек быў таленавіты і амбітны, але лёс яго склаўся так, што ён ня здолеў рэалізавацца. У краіне з разьвітымі дэмакратычнымі працэдурамі Булахаў мог заняць вельмі высокую пасаду. Ён мог стаць міністрам, генэральным пракурорам, старшынём Канстытуцыйнага суду, як калісьці і хацеў. Зьміцер Пятровіч калісьці спадзяваўся нават стаць прэзыдэнтам з пэўным часам — ён застаўся на ўзроўні памочніка прэзыдэнта. Пакінуў па сабе памяць у дзяржаве, я б сказаў, ня вельмі ўжо і добрую”.
Былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Аляксандар Сасноў таксама гаворыць пра неадназначную ролю Дзьмітрыя Булахава:
(Сасноў: ) “Вельмі таленавіты юрыст, кваліфікаваны. А як чалавек… На мой погляд, гэта быў слабы чалавек, які ўлічваў розныя абставіны жыцьця і ня мог правесьці нейкай простай лініі”.
Дарэчы, Дзьмітрыю Булахаву належыць фраза “Сувэрэнітэт — не абраз, на які трэба маліцца”.
************************ Глядзіце таксама: Дзьмітры Булахаў:эпізоды палітычнай біяграфіі