У сёлетняй справаздачы ацэньваюцца падзеі ў краінах ад 1 сьнежня 2004 году да 30 лістапада 2005 году. 46% усіх гэтых дзяржаваў прызнаныя “свабоднымі”, кожная трэцяя – часткова свабоднай, а 24% – несвабоднымі.
Сярод несвабодных і Беларусь, якая апынулася ў гэтай катэгорыі ўжо дзясяты раз ад 1996 году, калі "Freedom House" пачала рабіць свае справаздачы.
У дакумэнце адзначаецца, што аранжавая рэвалюцыя ва Ўкраіне “справакавала беларускія ўлады на барацьбу супраць “актаў бандытызму” – гэтак сам Лукашэнка акрэсьліў выбарчыя рэвалюцыі”.
“Яшчэ больш апазыцыйных палітыкаў былі ізаляваныя ад палітычнага жыцьця – Міхаіл Марыніч, Сяргей Скрабец, Мікола Статкевіч, Павал Севярынец... Абмяжоўваецца таксама поле, на якім могуць дзейнічаць апазыцыйныя партыі, грамадзкія арганізацыі – іх пазбаўляюць рэгістрацыі, а за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў пагражае жорсткае пакараньне”, – адзначаецца ў справаздачы.
"Freedom House" зьвяртае таксама ўвагу на тое, што “рэжым Аляксандра Лукашэнка пасьлядоўна абмяжоўвае свабоду незалежных мэдыяў”.
“Цэнзура і перасьлед незалежных СМІ – гэта штодзённая рэчаіснасьць у Беларусі, у той час як дзяржаўныя мэдыі падтрымліваюцца дзяржавай, беларускае тэлебачаньне цалкам падпарадкаванае дзяржаве і не падае ніякіх альтэрнатыўных поглядаў на падзеі”, – гаворыцца ў дакумэнце.
У справаздачы адзначаецца таксама, што, нягледзячы на гарантаваную канстытуцыяй свабоду веравызнаньня, “прэзыдэнцкія дэкрэты і ўмовы рэгістрацыі значна ўскладнілі дзейнасьць рэлігійных групаў”. Што да сыстэмы адукацыі, дык "Freedom House" падкрэсьлівае, што яна “знаходзіцца пад моцным ідэалягічным ціскам, а студэнты і выкладчыкі, якія падтрымліваюць апазыцыю, выключаюцца з ВНУ і звальняюцца з працы”.
“Беларускія ўлады таксама абмяжоўваюць свабоду сходаў перадусім для групаў незалежных прафсаюзаў, якія маюць крытычнае стаўленьне да цяперашняга кіраўніка краіны. Дазволы на правядзеньне масавых акцыяў выдаюць мясцовыя ўлады, якія па ўласным жаданьні могуць даць альбо ня даць такі дазвол”, – гаворыцца ў штогадовай справаздачы амэрыканскай недзяржаўнай арганізацыі "Freedom House".