Выбары ў мясцовыя органы самакіраваньня для палітычных партыяў вельмі важныя – мэры гарадоў, гарадзкія саветы маюць на сваёй тэрыторыі вялікія паўнамоцтвы, менавіта ад іх залежыць разьмеркаваньне сродкаў мясцовых бюджэтаў, пабудова школаў, дарогі ці фінансаваньне іншых праектаў.
Дзьве самыя буйныя палітычныя партыі ў Польшчы – кіруючая “Права і справядлівасьць” і апазыцыйная “Грамадзянская плятформа” – ужо пачалі перадвыбарчую кампанію. Прычым упершыню абедзьве партыі, прынамсі ў тэлевізійных рэклямных роліках, вырашылі паставіць на спраўджаныя амэрыканскія ўзоры – ролікі Рональда Рэйгана з кампаніі 1984 году і Джорджа Буша – двухгадовай даўніны.
Кабета сядае ўвечары перад тэлевізарам з канапкай, але па ўсіх каналах гучна і агрэсіўна прамаўляе канкурэнт Буша, кандыдат ад дэмакратычнай партыі Говард Дзін. Яна ня можа есьці, нэрвова пераключае каналы, у суседнім пакоі пачынае плакаць дзіця.
Урэшце, на адным з каналаў трансьлюецца прамова Джорджа Буша – зусім іншая атмасфэра, музыка. Тады кабета супакойваецца, перастае плакаць дзіця.
Ролік “Грамадзянскай плятформы” – ідэнтычны. Кабеты падобныя як сёстры, абедзьве маюць канапку, а каля дзіцячага ложка ёсьць нават такі ж плюшавы мішка. Толькі замест Дзіна – цяперашні прэм’ер Яраслаў Качыньскі, а замест Буша – лідэр “Грамадзянскай плятформы” Доналд Туск. Ён таксама заклікае пабудаваць новую краіну, у якой усім будзе добра і ўтульна.
Доналд Туск заявіў журналістам, што нічога дрэннага ў капіяваньні амэрыканскіх узораў ня бачыць.
(Туск: ) “Мы ўжо даўно супрацоўнічаем з рэспубліканскай партыяй – гэта наш партнэр. А да таго ж, добра браць прыклад з пераможцаў”, – заявіў лідэр Грамадзянскай плятформы.
Між тым рэклямныя ролікі ў тэлебачаньні – гэта толькі пачатак жорсткага палітычнага змаганьня за ўладу ў рэгіёнах – палякаў чакаюць тысячы білбордаў на вуліцах, мільёны ўлётак ў паштовых скрынках і гадзіны спрэчак палітыкаў у ток-шоў.
Цяперашні прэм''ер Польшчы Я.Качыньскі перад перадвыбарчым плякатам сваёй партыі