Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пакуль Лукашэнка каля ўлады, мяркую, нам нічога не пагражае”.


Севярын Квяткоўскі, Менск Ці пагражае нешта сувэрэнітэту Беларусі?

Пытаньне сталася актуальным у зьвязку з магчымым рэфэрэндумам пра ўтварэньне супольнай расейска-беларускай дзяржавы. Хтосьці лічыць, што Аляксандар Лукашэнка не захоча дзяліцца сваёй уладай з Масквой, хтосьці мяркуе, што ў цяперашняга кіраўніцтва Беларусі няма іншага выйсьця, як зьбліжацца з Расеяй.

(Карэспандэнт: ) “У Менску Дзень гораду, паўсюль шмат музыкі, шмат імпрэзаў і шмат сьвяточна апранутых людзей, у якіх я пытаюся пра магчымую пагрозу незалежнасьці Беларусі”.

(Хлопец: ) “Ня ведаю…”

(Спадар:: ) “Пэўна, існуе, але якая – ня ведаю”.

(Навучэнец ПТВ: ) “Гэта трэба разьбірацца ў палітыцы, а я ў такія пытаньні не ўнікаю”.

(Юнак: ) “Я аніяк ня думаю навогул”.

(Карэспандэнт: ) “Сярод маладых людзей дастаткова тых, хто па-просту ніколі не задумваўся над пытаньнем. Але хапае і тых, хто ўпэўнены, што незалежнасьці Беларусі нічога не пагражае. Прынамсі датуль, пакуль краінай кіруе Аляксандар Лукашэнка”.

(Спадарыня: ) “Пакуль Лукашэнка каля ўлады, мяркую, нам нічога не пагражае”.

(Спадар: ) “Мы ўсе застанемся пры сваім меркаваньні: Беларусь застанецца Беларусьсю, а Расея – Расеяй. Гэта расейцы будуць думаць, што Расея –цэнтар. А беларусы будуць думаць, што Менск – гэта і ёсьць цэнтар. Вось і ўсё”.

(Карэспандэнт: ) “І нарэшце, меркаваньне тых, хто ўпэўнены, што пагроза для незалежнасьці існуе”.

(Студэнт: ) “Вядома, існуе пагроза – за кошт ня правільнай палітыкі дзяржавы”.

(Спадар: ) “Я сапраўдны беларус, а таму я пэсіміст. Я лічу, што Беларусь як ня мела незалежнасьці, так і ня будзе мець. І праз 20 гадоў ад Беларусі нічога не застанецца”.

(Дзяўчына: ) “Такая пагроза існуе… Я супраць аб’яднаньня з Расеяй. Мяркую, што нічога добрага ад гэтага беларусам ня будзе”.

(Спадар: ) "Такая пагроза і з рэфэрэдумам існуе, і безь яго. Рэфэрэндум – адно пэўны этап гэтай пагрозы. Важна ж не як галасуюць, а як лічаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG