Радыё Свабода, Менск Аляксандар Мілінкевіч сёньня зьбіраецца падаць судовы зыск з нагоды зьнявагі гонару і годнасьці на першы нацыянальны тэлеканал. Як ён лічыць, 13, 27 жніўня, а таксама 6 верасьня ў перадачы “У цэнтры ўвагі” былі дыскрыдытаваныя ён ды ягоная сямья. У тэлесюжэтах, прынамсі, паведамлялася, што, нібыта, старэйшы сын экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандар “за грошы Захаду” скупляе хаты ў радавой вёсцы Мілінкевічаў, каб, маўляў, праводзіць у іх “апазыцыйныя сходы”.