З амаль 2 мільёнаў пытаньняў і скаргаў мадэратары адабралі для Ўладзімера Пуціна 55 пытаньняў. Адказваючы на пытаньне аб магчымасьці трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну, кіраўнік Расеі даў зразумець, што ён зьбіраецца захаваць свой палітычны ўплыў у грамадзтве.
(Пуцін: ) “Нават нягледзячы на тое, што мне мая праца падабаецца, Канстытуцыя не дае мне права балятавацца тры разы запар. Аднак, нават страціўшы ўладныя паўнамоцтвы і вагары прэзыдэнцкай улады, я думаю, што, не падганяючы асноўны закон пад свае асабістыя інтарэсы, мне ўдасца захаваць самае галоўнае, чым павінен даражыць чалавек, які займаецца палітыкай – ваш давер. І, выкарыстоўваючы гэта, мы з вамі зможам уплываць на жыцьцё ў нашай краіне”.
Ва Ўладзімера Пуціна спыталі пра гучныя забойствы апошняга часу – намесьніка кіраўніка Цэнтрабанку Расеі Андрэя Казлова і вядомай журналісткі Ганны Паліткоўскай.
(Пуцін: ) “Тое, што Вы цяпер згадалі пра гэтыя рэзанансныя злачынствы, як у нас модна іх называць, зразумела. Але колькасьць забойстваў на замову ў нас усё скарачаецца. Гэта сухія законы статыстыкі, і гэта аб’ектыўныя зьвесткі”.
“Палітычная барацьба ў нас, на жаль, таксама ня стала больш мяккай і цывілізаванай, але задача дзяржавы – давесьці расьсьледаваньне да канца”, – сказаў расейскі прэзыдэнт. Паводле кіраўніка Расеі, выканаўцы забойства намесьніка старшыні Цэнтрабанку ўжо знойдзеныя, і Пуцін спадзяецца, што гэткія ж вынікі будуць дасягнутыя і ў іншых гучных справах.
Як чакалася, Пуцін закрануў і тэму расейска-грузінскіх стасункаў. Ён выступіў у падтрымку цяперашняй палітыкі ў адносінах да этнічных грузінаў у Расеі, патлумачыўшы, што яна накіраваная на прадухіленьне праліцьця крыві ў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Ён дадаў, што Расея не імкнецца далучыць гэтыя рэгіёны да сваёй тэрыторыі.
(Пуцін: ) “Што да прыняцьця ў склад Расейскай Фэдэрацыі нейкіх тэрыторыяў, то павінен сказаць, што мы не імкнемся да таго, каб пашыраць нашу тэрыторыю. Нават пасьля распаду Савецкага Саюзу Расея застаецца самай вялікай дзяржавай ў сьвеце паводле тэрыторыі. Нам сваёй тэрыторыі дастаткова”.
Прызнаючы тэрытарыяльную цэласнасьць краінаў, Пуцін тым ня менш заявіў, што нацыі гэтаксама маюць права на самавызначэньне.
Адказваючы на пытаньне пра нядаўнюю сустрэчу з прэм’ер-міністрам Ізраілю ў Маскве, пасьля якой журналісты абнародавалі цынічны камэнтар Пуціна што да абвінавачаньняў ізраільскага прэзыдэнта ў згвалтаваньні, прэзыдэнт Расеі згадаў стары чэкісцкі жарт: “Іх паслалі падглядваць, а яны падслухоўваюць”.