(Сяргей Касьцян: ) “А калі на Беларусь будуць працягваць міжнародны ціск, то нам нічога не застанецца, як, падобна Ірану, распрацоўваць сваю ядзерную зброю”.
Сяргей Касьцян выступіў супраць ціску Захаду – так званага ўсясьветнага ўраду, які ўмешваецца ва ўнутраныя справы нацыянальных дзяржаваў:
(Касьцян: ) “Народы маюць права на супраціў любым шляхам, прытым і на прымяненьне ядзернай зброі, калі гэта будзе неабходна для адстойваньня сваіх нацыянальных інтарэсаў”.
Беларусь паводле міжнародных дамоваў стала бязьядзернай дзяржавай у 1996 годзе. У 1998 годзе тагачасны памочнік прэзыдэнта Сяргей Посахаў заклікаў вярнуць ядзерную зброю ў Рэспубліку Беларусь. Аляксандар Лукашэнка неаднаразова выказваў думку, што калі б Беларусь захавала ядравую зброю, то ў сьвеце зь ёю лічыліся б.