Уладзімер Глод, Менск Кіраўнік абласной філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі паведаміў, што рашэньне не вылучаць кандыдатаў у акруговыя выбарчыя камісіі стала рэакцыяй на тое, што ніводзін прадстаўнік апазыцыі ня ўключаны ў склад тэрытарыяльных камісіяў. "Мы прапаноўвалі вельмі годных людзей зь юрыдычнай адукацыяй, вялікім досьведам, але ўсіх іх улады пракінулі", — адзначыў спадар Маслоўскі.
У Беларусі ствараецца 369 акруговых камісіяў — па 60 у кожнай вобласьці і 9 — у Менску. 27 кастрычніка — апошні дзень вылучэньня кандыдатаў у склад камісіяў.
Больш падрабязна пазьней у эфіры і на нашым сайце.