“Ці шмат новых людзей прыйшло ў АГП пасьля падзеяў сакавіка ў Менску”, --такое пытаньне задаў адзін з нашых слухачоў Анатолю Лябедзьку.
(Лябедзька: ) “Людзі прыйшлі, у горадзе Менску 90 чалавек прыйшло зь беларускага Майдана. Я вельмі ўзрадаваўся гэтаму факту. Сярод іх былі маладыя крэатыўныя людзі, на якіх дэфіцыт у аб’яднаных дэмакратычных сіл. Але мая радасьць была кароткай. Праз некаторы час большая частка зь іх паехала за мяжу вучыцца.
Я ведаю, што многія зь іх не хацелі гэта рабіць. Але была створаная такая сыстэма заахвочваньня, каб маладыя людзі паехалі. Я не асуджаю гэтых людзей, са свайго пункту гледжаньня яны зрабілі абсалютна правільна. Правільна зрабілі іх бацькі, якія скарысталі гэтую магчымасьць. Але я лічу, што няправільна робяць палітыкі, якія гэтаму садзейнічаюць. Таму што калі ў гэтым годзе мы вывезьлі 300 чалавек, экспартавалі ў ВНУ за мяжу, у наступным годзе гэта будзе 400—500, гэта вельмі добра... Але я не перакананы, што гэтыя людзі вернуцца назад у Беларусь. У дыктатуру ніхто не вяртаецца. Наступным разам на плошчу калі і прыйдуць, то толькі пастаяць каб выехаць з гэтай краіны, а не для таго, каб змагацца за дэмакратыю ў Беларусі”.
Цалкам перадача “Госьць на Свабодзе” з удзелам Анатоля Лябедзькі прагучыць на нашых хвалях сёньня ўвечары.