Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля Адміністрацыі прэзыдэнта затрыманыя пікетоўца і журналісты


Радыё Свабода Сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада жыхар Барысава Алесь Абрамовіч спрабаваў правесьці пікет. Ля будынку адміністрацыі прэзыдэнта ён разгарнуў плякат: “Свабоду Казуліну і іншым палітзьняволенным”.

Праз некалькі хвілінаў супрацоўнікі Службы аховы прэзыдэнта затрымалі Алеся Абрамовіча, а таксама журналістаў – карэспандэнтку Свабоды Галіну Абакунчык і карэспандэнтку тыднёвіка “Беларусы і рынак” Ксенію Алімаву

Затрыманыя знаходзяцца ў гарадзкім адзьдзеле міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG