Даходзяць супярэчлівыя зьвесткі пра стан здароўя галадоўнікаў. Паводле намесьніка начальніка калёніі Руслана Прымака, экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін “бадзёры і ні на што не скардзіцца”. Пра гэта спадар Прымак паведаміў жонцы палітыка 27 кастрычніка. Аднак Ірына Казуліна адзначыла, што міліцыянт размаўляў зь ёй “неахвотна і вельмі скупа”. Ірына Казуліна таксама непакоіцца, што не атрымоўвае ад мужа лістоў. Жанчына не выключае, што іх затрымліваюць.
Сваякі Сяргея Скрабца, які галадае на знак салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным, кажуць пра непазьбежнае абвастрэньне падагры, якой хварэе былы дэпутат. “Я ведаю, што яму горш, хаця ён гэтага не афішуе”,-- лічыць брат палітыка Аляксандр Скрабец.