Кіраўнікі партыйных выбарчых штабоў цьвердзяць, што яны будуць працягваць вылучэньне. Аднак урок, які яны атрымалі, вымушае зьмяніць тактыку. Прыкладам, Партыя камуністаў Беларуская раіць сваім прыхільнікам надалей вылучацца выключна праз збор подпісаў выбарнікаў, гаворыць сакратар ЦК ПКБ Аляксандар Пахлопка:
(Пахлопка:) "Мы прынялі рашэньне, што цяпер будзем вылучацца праз збор подпісаў. Гэта фактычна тая ж самая агітацыя. Мы пакуль трымаемся. І будзем трымацца да апошняга".
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч адзначае, што дзеяньні ўладаў, якія паставілі заслон усім дэмакратычным кандыдатам, вымусілі партыю яшчэ раз абдумаць свае далейшыя пляны. Вырашана надалей засяродзіць увагу толькі на тых выбарчых камісіях, якія ахопяць акругі, дзе зьбіраюцца балятавацца ў дэпутаты прадстаўнікі Партыі БНФ:
(Івашкевіч:) "Натуральна, нам няма сэнсу назіраць за акругамі, дзе будзе абірацца адзіны прадстаўнік ад улады".
Кіраўнік выбарчага штабу Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мечыслаў Грыб гаворыць, што пасьля такога пралёту многія актывісты кажуць пра беспэрспэктыўнасьць усялякіх вылучэньняў. Цяпер стане значна цяжэй знайсьці жадаючых у склад выбарчых камісіяў, адзначае спадар Грыб. Ён тлумачыць гэта дзьвюма прычынамі:
(Грыб: ) "Па-першае, цябе туды не прымуць. А па-другое, апазыцыя цябе засьвечвае, і гэта ідзе чалавеку не на карысьць, а на шкоду".
А Анатоль Паўлаў -- кіраўнік выбарчага штабу Аб''яднанай грамадзянскай партыі цьвердзіць, што па-ранейшаму настройвае актыў на абавязковыя спробы вылучэньня:
(Паўлаў: ) "Мы разумеем адсутнасьць пэрспэктываў у гэтага шляху. Але мы мусім яго прайсьці. Каб не даць магчымасьць уладам сказаць, што мы нікога не прапаноўвалі".