Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельшчына: партыі не вылучалі кандыдатаў у акруговыя выбаркамы


Радыё Свабода Партыйныя суполкі Гомельшчыны, за выключэннем Аб’яднанай грамадзянскай партыі і ПКБ, ня сталі вылучаць прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі.

Абласная арганізацыя АГП накіравала ў склад акруговых выбаркамаў 18 сваіх прадстаўнікоў, ПКБ — 21-го. Іншыя дэмакратычныя партыі праігнаравалі кампанію вылучэньня. Чаму?

Гаворыць кіраўнік Рэчыцкай раённай суполкі Партыі БНФ, сябра Сойму Валер Пуціцкі:

(Пуціцкі: ) “Ня лічым патрэбным. Усё роўна ня ўключаць нікога ў тыя камісіі. Нашы людзі наагул ня бачаць сэнсу ў тых камісіях быць — прынамсі, у акруговых. Яшчэ ва ўчастковых, магчыма, нехта паўдзельнічаў бы, там натуральны падлік галасоў ідзе. А ў акруговых падліку няма. Бюлетэні, якія прывязуць, зацьвярджаюць, і ўсё. Нашым кандыдатам там будзе пастаўлена 0,5 адсотка галасоў. Рабіць супэрлегітымныя выбары для гэтай улады, што ў камісіях і нашыя сябры прысутнічаюць — бессэнсоўна”, — лічыць кіраўнік Рэчыцкай суполкі Партыі БНФ спадар Пуціцкі.

Прыкладна такой пазыцыі трымаюцца і прадстаўнікі сацыял-дэмакратычнай Грамады, некаторых іншых партыяў.

У раней сфармаваныя ў рэгіёне тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі ня ўключаны ніводзін прадстаўнік апазыцыйных аб’яднаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG