Дэпутат Эўрапарлямэнту Богдан Кліх з Польшчы падкрэсьлівае, што рашэньне аб ганараваньні беларускага палітыка прыняў парлямэнт, які прадстаўляе 455 мільёнаў грамадзянаў аб’яднанай Эўропы:
(Кліх: ) “Гэты парлямэнт дасылае беларусам сыгнал падтрымкі й дэкляруе на будучыню падтрымку дэмакратычнай апазыцыі Беларусі”.
Вядомы беларускі паэт Сяргей Законьнікаў вітае ганараваньне Аляксандра Мілінкевіча:
(Законьнікаў: ) “Падтрымліваючы Мілінкевіча, падтрымліваючы тую палітыку, якую праводзяць дэмакратычныя сілы, што згуртаваліся вакол яго, мы робім важную справу. І тое, што Мілінкевіч надае вялікую ўвагу нашай культуры, духоўнасьці, тое, што многія нашы людзі, адчуваючы ягоную павагу да беларускага слова, да літаратуры, да мастацтва. да ўсяго, што вельмі важна ў нашым агульным людзкім жыцьці, цягнуцца да яго, ідзе на вялікую карысьць нашай агульнай справе — дэмакратызацыі беларускага грамадзтва”.